Мы за вокнамі дзень залаты,
нашых рэкаў пявучыя хвалі,
роднай хаты святыя куты
ў гэтай мове раз першы назвалі.
Прыпеў:
Наша мова – спатканне,
З казкай, ў цудным дзецкім сне.
Наша мова – каханне,
Што прыходзіць да мяне.
Любай песняй старою гучыш
з-над калыскі, з гадоў тых дзяцінных;
салаўіным разлівам ўначы,
звонам хваляў прыткой ручаіны.
3-пад вясковых прыветлівых стрэх
мілагучна звініш ад світання;
бы дзявочы рассыпчысты смех,
быццам першае ў сэрцы каханне!
Прыпеў:
Наша мова – спатканне,
З казкай, ў цудным дзецкім сне.
Наша мова – каханне,
Што прыходзіць да мяне.
Святы прадзедаў ты нам адказ,
якім слаўна ў харомах гудзела!
Ты — як неба, як сонца для нас,
быццам наквеццю сад заінелы.
Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам не чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў,
быццам музыкай, душу чаруеш.
Прыпеў:
Наша мова – спатканне,
З казкай, ў цудным дзецкім сне.
Наша мова – каханне,
Што прыходзіць да мяне
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Текст песни добавил(а) ZeVS7 09.06.2016 г. Версия для печати
Скачать текст
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.