Ехаў Дзедка на кірмаш, 3 ім на возе — Баба. Конік з выгляду — дарма,
Ды цягнуў ён слаба: Меў не болей двух гадоў, Як суседзі кажуць.
Баба ж тая — сем пудоў, Сама меней, важыць. Пад узгорак або ў гразь —
Конь насілу возьме. Стала Баба памагаць... Седзячы на возе.
Што ж, каню другі гадок. Дык яна — за білы Ды нагамі у перадок
Пхне, як мае сілы. — Кінь, дурная, бо зганю! — Дзед тут Бабе кажа. —
Ты паможаш так каню, Як хваробе кашаль. — Ах ты, ёлупень стары! —
Баба Дзеда лае. — Стой жа тут, хоць ты згары! Мне бяда малая.
Потым — гоп яна з калёс, Села ля дарогі, А каня як чорт панёс, —
Дзе ўзяліся й ногі!
***
Ва ўстановах часам ёсць Вось такія ж "бабы": Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы — слабы.
Ды такая не ўцячэ! Скажам ёй нарэшце: — Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!..
Чтобы песня попала в список выступлений на Сцене, на нее должно быть куплено больше билетов, чем на песни других выступающих.
1 билет стоит 1 Smile. Минимальное количество заказа - 15 билетов. Срок действия билета — 5 дней.