Ехаў Літвін ды па Сініх Водах
Тры дні, тры начы,
Тры дні, тры начы.
Меч крывавячы
Тры дні, тры начы,
Меч крывавячы.
Ходзіў Літвін, ой ды па
Грунвальду,
Тры дні, тры начы,
Тры дні, тры начы,
Чэпам граючы.
Тры дні, тры начы,
Чэпам граючы.
Гойсаў Літвін, ой ды па Крапіўне,
Тры дні, тры начы,
Тры дні, тры начы,
Дзідай джалячы.
Тры дні, тры начы,
Дзідай джалячы.
Скокаў Літвін, ой ды пад Смаленскам,
Тры дні, тры начы,
Тры дні, тры начы,
Шабляй рубячы.
Тры дні, тры начы,
Шабляй рубячы.
Кляўся Літвін у святой Дуброве
На старым мячы,
На старым мячы,
Чужынцаў сячы.
На старым мячы,
Чужынцаў сячы.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Текст песни добавил(а) Oboltus 20.06.2013 г. Версия для печати
Скачать текст
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.