Касіў Васіль сена - шыракі пакосы.
Да яго дзяўчына дзяціну прыносіць.
Васілю, Васілю, забірай дзяціну,
А як ты не возьмеш - на пакосе кіну.
Прыпеў:
Дам табе, дам табе я, Галю,
Да грашэй, да грашэй багата.
Не кажы, не кажы нікому,
Не кажы нікому, што я яе тата.
Не хачу, Васілю, я тых грошай браці,
Усім буду казаті, што ты яе тата.
Забірай дзяціну, сораму не будзе,
Цераз гадок -другі табе помач будзе.
Прыпеў.
Дык бяры ж дзяўчыну ды вядзі ж у хату,
Будзе табе жонка, а дзіцяці маці.
Ой, даруй, ой дарую ўволю я тваю, я тваю правіну,
Ой, шануй, шануй майго сына,
Шануй майго сына, як сваю дзяціну.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Текст песни добавил(а) ZeVS7 04.01.2014 г. Версия для печати
Скачать текст
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.