Не дубок пры ніўцы ў гаі, Не ў лузе лілейка,
Малады тут засядае З сваёй дабрадзейкай.
Хто уцеху ўсю іх пойме, Што ў душу ім льецца,
Хто спазнае, хто пяройме Думкі наважэнцаў?
Хто уцеху ўсю іх пойме, Што ў душу ім льецца,
Хто спазнае, хто пяройме Думкі наважэнцаў?
Сышла радасць на абое, Бачыць сэрца сэрца,
Міла шчасце залатое Сцелецца каберцам.
Жычу меці, як нікому, Жычу я ахвоча,
Маладой і маладому Ўсё, што толькі хочуць.
Жычу меці, як нікому, Жычу я ахвоча,
Маладой і маладому Ўсё, што толькі хочуць.
У салодкім у каханні Вечна варкаваці
I не знаць, чым ёсць расстанне, Злых прыгод не знаці.
Няхай век вам не ўбывае У жыцці сонца, кветак...
Малады і маладая, Жывіце сто летак!

Жывіце сто летак! Жывіце сто летак!
Жывіце сто летак!
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Текст песни добавил(а) timoha2 31.12.2024 г.
Версия для печати
Скачать текст
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.