сл.А.Вярцінскага, муз.Э.Ханка
1.Было ў салдата два полі:
поле. дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.
2.Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.
Прыпеў.
Ціха было і чыста
у полі яго дзяцінства.
Былі агонь і дым
на полі ратным тым.
3.Было ў салдата два полі:
поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.
Прыпеў.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.