Муз. І. Лучанка.
Сл. І. Цітаўца.
1.У сумнае пекла ішлі эшалоны.
Дыміўся Асвенцым. Стагнаў Трасцянец.
І неслі Азарычы катам праклёны,
І меры не ведаў свінец.
Прыпеў:
Вязні малыя, Вязні былыя.
Чорнага часу дымы.
Чым правініліся душы нявінныя,
Сонцы нязгасныя, Вы?
2.Часцінка малая ад іх засталася,
Ад тых незлічоных, знямоглых жывых.
Ды памяць людская з тым горам сплялася –
Тых жыццяў апошні ўздых.
Прыпеў
3.Дык схілім, мой сябра,галовы сівыя
Над прахам ахвяраў Айчыннай вайны,
З табой мы – далёкія сведкі жывыя,
З кім слёзы дзялілі яны.
Прыпеў
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.