Днём хаваецца ў дупле,
Спіць да вечара, але,
Як атуліць пушчу змрок,
Набывае слых і зрок.
Соўка, совачка, сава
Залатая галава,
Вочы-ночы - ліхтары
Свецяць ярка ў гушчары.
Цемра ёй святлей за дзень.
З ёй сябруе ноч і цень.
Бо у цемразі яна
Анікому не відна.
Соўка, совачка, сава
Лес заснуў, маўчыць трава.
Як пачуеш шум і піск,
Ты вачыма бліск ды бліск.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.