ПТУШК1 ( Ляцяць пералетныя птушк1)
Словы Міхаіла Ісакоўскага, Муз.М.Блантера
Пераклад на беларускую мову Алеся Камоцкага
1.-Блакітам нябёсаў асенніх,
Паветрам празрыстага дня
Лятуць пералётныя птушкі
Цяплейшае сонца дагнаць.
2-А я на зямлі застаюся
Чакаць маразы і снягі —
У роднай сваёй Беларусі,
Дзе кожны куток дарагі.
(Проигрыш)
3.-Растане ільдзінка расстання,
Развеецца смутак стары,
Стагоддзі лічыць не прыстане
Зязюля ў зялёным бары.
4.-Мая маладзее надзея
І робіць салодкім палын,
Тут, нават калі захварэю,
Ніколі не буду адзін.
(Проигрыш)
5.-Калі яшчэ вернуцца гусі,
Калі яшчэ прыйдзе вясна...
Да печы пакуль прытулюся,
Зірну на падворак з вакна.
6.-Цяплее пятля снегавею,
Што вывесіў студзень на тын.
Ці ж гэтак душу мне пагрэюць
Спякотныя сонцы чужын.
(Проигрыш)
Повторить 5,6 куплеты
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Текст песни добавил(а) lucia1006 26.01.2022 г. Версия для печати
Скачать текст
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.