Па палёх, ды па загонах, па аселіцах,
Ой, сівая йдзе, гуляе к нам мяцеліца,
Туманамі снег пушаны ўсё кудзеліцца,
Па дарогах, ля парогаў, мякка сцеліцца.
То жаночым жалем звонкім разгалосіцца,
То аб шыбы б’е вузкія, ў хату просіцца.
То вясёла адзавецца распяяная,
Заве, маніць з сабой сэрца ў даль нязнаную.
Прыпеў:
Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Пяе песню, зацягае ўсё тужлівую,
Чэша вецер, заплятае косы сівыя.
Сцеле бурай, засыпае снег завеяны
Матылькамі, бы у маі, снегам сеяным.
Прыпеў:
Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Ой, скрыпяць, скрыпяць бярозы, нагінаюцца,
Перад крыжам, пры дарозе, быццам каюцца,
Мо за вёсны з маем тыя распяяныя,
Мо за песні маладыя, за вясняныя.
Прыпеў:
Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Толькі вецер снегам сее,
І тужлівая завея,
Дзе ж ты родная хаціна?
Абагрэй блуднога сына.
Прыпеў:
Дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Текст песни добавил(а) ZeVS7 31.08.2017 г. Версия для печати
Скачать текст
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.