1.Толькі зноў на дзяцінства сваё азірнуся –
і ўзляціш ты, мой бусел, вястун дарагі.
У задымленым небе над зямлёй Беларусі,
Над маей галавою ты робіш кругі.
Прыпеў:
Там дзе светла кахалі, дзе аб шчасці гадалі,
Дзе ў вячэрнім чароце плешча ціхая Друць,
Над маімі шляхамі, над маімі гадамі
Твае белыя-белыя крылы плывуць.
Над маімі шляхамі, над маімі гадамі
Твае белыя-белыя крылы плывуць.
2.Наша доля на радасць была небагатай.
Мы раслі сярод горкіх ваенных атаў.
Ды з высокай буслянкі над бацькоўскаю хатай
Аб надзеі на свята ты мне клекатаў.
Прыпеў.
3.Колькі я ў родны кут свой цяпер не вярнуся –
Мірным ветрам абдымуць палі і лугі.
Над маёй галавою, над зямлёй Беларусі
Каля самага сонца ты робіш кругі.
Прыпеў.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.