На клёнах зноў лісцё згарае,
Злятаюць дні з календароў.
Якая далеч ветравая, якая светлая любоў,
Якая далеч ветравая, якая светлая любоў.
Пр.: Лёс як настой на палыне,
Але прыйшло выратаваннем тваё каханне да мяне, тваё каханне да мяне
І да цябе маё каханне, і да цябе маё каханне.
Блакіт вачэй тваіх вясновых
Мой лёс прасвечвае да дна.
Мая малітва і замова тваё імя, тваё імя,
Мая малітва і замова тваё імя, тваё імя.
Пр.: Лёс як настой на палыне,
Але прыйшло выратаваннем тваё каханне да мяне, тваё каханне да мяне
І да цябе маё каханне, і да цябе маё каханне.
Калі ж праб’е пара разлукі,
Скажу замест растання слоў:
Цябе ад болю і ад мукі хай зберажэ мая любоў,
Цябе ад болю і ад мукі хай зберажэ мая любоў.
Пр.: Лёс як настой на палыне,
Але прыйшло выратаваннем тваё каханне да мяне, тваё каханне да мяне
І да цябе маё каханне, і да цябе маё каханне.
Лёс як настой на палыне,
Але прыйшло выратаваннем тваё каханне да мяне, тваё каханне да мяне
І да цябе маё каханне, і да цябе маё каханне.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Текст песни добавил(а) gdi1960 13.02.2021 г. Версия для печати
Скачать текст
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.