Музыка Л.Захлеўнага
Словы Л.Пранчака
Сонца ўсходзіць — дорыць радасць дню.
Птушкам — голас, небу — цішыню.
Зорны жнівень — шчодрае жніво,
Водар караваю — лета хараство.
Выйду ў поле, звоняць каласы —
Родных ніў жывыя галасы.
І плывуць высока дзіўнаю красой,
Песняй велічальнай льюцца над зямлёй.
Прыпеў:
Хлеб ды соль, хлеб ды соль,
Вышыты абрус.
Хлеб ды соль, хлеб ды соль,
Маці-Беларусь!
Хлеб ды соль, хлеб ды соль
Мы падносім вам.
Хлеб ды соль
І наш паклон
Дарагім гасцям!
Кружыцца жыцця вадаварот.
Дні бягуць, бясконцы іх палёт.
А над пожняй скошаных палёў
Развітальным клінам вырай жураўлёў.
Бохан хлеба — сонца на руках!
Шчасце ў сэрцы, радасць у вачах.
Зорны спеўны жнівень — шчодрае жніво,
Водар караваю — лета хараство.
Прыпеў.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.