Гаспадару, гаспадару!
За цябе ўзнімаем чару,
Расчыняем нашы сэрцы насцеж.
Каб не знаўся век з бядою
Мы падковай залатою
падкуем твой дом на шчасце
Гаспадару, гаспадару!
Светлых сноў табе і мараў
І нябесна –зорнага натхнення.
Каб жылося ў весялосці,
не вялося ў хаце злосці
Мы табе даруем пеўня.
Гаспадару, гаспадару!
Каб у хаце валадарыў
Дух багацця, водар караваю.
Мы табе не толькі песні,
дзежку хлебную прынеслі
І на кут пачэсны ставім.
| Есть ошибки или текст неправильный?
Вы можете его откорректировать. |
Транскрипция в настоящий момент не загружена.
Аккорды в настоящий момент не загружены.
Ссылка на видеоклип в настоящий момент не загружена.