Чаму не прыйшоў Як месяц узышоў? Я цябе чакала. Ці каня не маў? Ці сцежкі не знаў? Маці не пускала? І каня я маў, І сцежачку знаў, І маці пускала, Меншая сястра, Што не вырасла, Сядзельца схавала. Старшая сястра Сядзельца знайшла, Каня асядлала. Едзь казачэнька Да дзяўчынанькі, Што цябе чакала. Цячэ рэчанька- Невялічанька. Скочу-пераскочу. Ой аддай-аддай Мяне мамачка За каго я хочу. Скачано с сайта www.Muza.vip