Уславiм любоў i ў гонар любвi спяём. Вясёлым вiном бакалы паўней нальём. I вып’ем з любоўю, дай Бог не ў апошнi раз, — яшчэ раз, За тых, каго помнiм, яшчэ раз за ўсiх за нас. Прыпеў: Мы першы бакал уздымаем па праву За Белую Русь, на нашу Дзяржаву, За славу яе, за гордую славу, — Нам ёй даражыць. За спеў салаўёў У вечных дубровах, За сiнь васiлькоў На ўзмежках жытнёвых, За шчасце любiць, За шчасце на свеце жыць. Уславiм сяброў i ў гонар сяброў спяём, Вясёлым вiном бакалы паўней нальём. I вып’ем з сябрамi, дай Бог не ў апошнi раз, — яшчэ раз, За тых, хто не з намi, яшчэ раз за ўсiх за нас. Прыпеў Уславiм жыццё i ў гонар жыцця спяём. Вясёлым вiном бакалы паўней нальём. I вып’ем да донца, дай Бог не ў апошнi раз — яшчэ раз, За яснае сонца, яшчэ раз за ўсiх за нас. Прыпеў. Скачано с сайта www.Muza.vip