Ой, кадля крыніцы Ой, каля крыніцы сцежка лугавая. Ходзіць па вадзіцу дзеўка маладая. Белая каліна водар разлівае. Прагна на дзяўчыну хлопец паглядае. Прыпеў: Каханне – цуд і Божы дар. Кахаць на смех – вялікі грэх. Кахайце раз, і прыйдзе час Здзяйснення вашых мар. А красуння тая кветкай ружавее. Хлопца як спаткае – сонцам расквітнее. Шчасця хто не мае – хай любоў гукае. Жонка маладая мужа сустракае. Прыпеў.(2 разы) Ой, каля крыніцы сцежка лугавая. Ходзіць па вадзіцу дзеўка маладая. Прыпеў. (2 разы) Кахайце раз, і прыйдзе час Здзяйснення вашых мар. Скачано с сайта www.Muza.vip