Родны мой горад музыка Васіля Раінчыка словы Уладзіміра Некляева 1. Песняй журлівай, крылом жураўліным, Зорак суніцамі Першым спатканнем і першым расстаннем Горад мой сніцца мне прыпеў: Родны мой горад, любоў мая, Казка кахання чароўная. Ты, калі ласка, чакай мяне З кожнай дарогі, са шляху расстайнага. 2. Пад блескавічным і сонечным небам Днём і парой начной, Светлы і чысты, як ветразь надзеі, Горад вясны маёй. прыпеў: 3. Закалыхалі начныя праспекты Клёны з таполямі... Толькі б чакалі у горадзе гэтым, Толькі б нас помнілі. прыпеў: Скачано с сайта www.Muza.vip