Музыка Уладзiмiра Буднiка Верш Кастуся Кiрэенкi Не прыдумала сама, Што са мной здарылася: З працы сёння йшла дамоў I з дарогi збiлася. Мне б iсцi каля ракi, — Я ж пайшла дубровай, Галаву маю кружыў Пах чабаровы. Прыпеў: Я iшла ўсё ды iшла, Аж пакуль стамiлася, i не ведаю сама, Як з Iгнасем стрэлася. А Iгнась жа — ён са мной Ды такi суровы… Не кружы мне галавы, Пах чабаровы! Хлопец глянуў на мяне — Я аж здрыганулася. Але што са мной? Чаму Да яго схiнулася. I чаму так мiлы мне Прывiтання словы? Кружыць, кружыць галаву Пах чабаровы! Прыпеў. Неба ззяла над зямлёй Яркай вечарнiцаю. Доўга мы сядзелi з iм, З любым, над крынiцаю. Толькi цiхiя дубы Чулi нашы змовы… Ой, вясна мая, вясна, Пах чабаровы… Прыпеў. Што скажу матулi я, Як часiнай позняю Я з’яўлюся перад ёй, Ласкавай i грознаю. Што скажу, схаваю як Водар той дубровы? Аж у хату прынясла Пах чабаровы… Скачано с сайта www.Muza.vip