1.Запрашала лiска курку Да сябе у госцi: «Выйдзi,цыпка,за рэчаньку, За кляновы мосцiк!» ПР.:Ля.ля,ля!Ля,ля,ля! За кляновы мосцiк!-2р. 2.А я ж цябе пачастую Грэчкай I пшанiцай, За гарою з крынiчанькi Папаю вадзiцай ПР.:Ля.ля.ля!Ля,ля,ля! Папаю вадзiцай!-2р. 3.Падмяла я сцяжыначкi, Падмяла дарожкi, Iдзi,курка,ступай смела, Не паколiш ножкi! ПР.:Ля,ля.ля!Ля,ля,ля! Не паколiш ножкi!-2р. 4.Разаслана на узгорачку Мяккая салома, Ты ж у мяне заначуеш Куды лепш,чым дома. ПР.:Ля,ля,ля!Ля,ля.ля! Куды лепш,чым дома!-2р. 5.Пайшла курка да лiсачкi За кляновы мосцiк- Засталiся ад курачкi Кiпцюры ды хвосцiк! ПР.:Ля,ля.ля!Ля,ля,ля! Кiпцюры ды хвосцiк!-2р. Скачано с сайта www.Muza.vip