П'ём гарачую гарбату З мёдам майскім у прыкуску І мяне бабуля вучыць Размаўляць па беларуску. Цік - так ходзікі Мне чатыры годзікі, Чуб ільняны светларусы Тата з мамай беларусы. За бабуляй паўтараю Што ні слова быццам песня, Белавежжа, Навагрудак Нарач, Вязынка, Палессе. Словы родныя люблю я Вершаў ведаю багата, Гукі мовы беларускай Пахнуць верасам і мятай. Скачано с сайта www.Muza.vip