1. Быць разам выпадае нам так мала, Забудзь трывогу вечную сваю., Прыляж мая натомленая мама, Як некалі ты мне табе спяю. Завеюць веі над вачыма карымі Не дам упасці парушынцы я Сустрэнься ў сне з сабой мая ласкавая З вясной сваёюлюбая мая. 2. Хоць кропля з абяцанага нам маем Збываюцца праз золкія гады Прыляж мая даверлівая мама Спяю табе як мне спявала ты Задрэмлюць веі над вачыма карымі Не дам упасці парушынцы я Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая З вясной сваёю ,любая мая. 3. Любоў нябёсы над табой трымае, Любоўю зораць дні ў тваім акне. Прыляж мая даверлівая мама Спяю табе як ты спявала мне. Задрэмлюць веі над вачыма карымі, Не дам упасці парушынцы я, Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая, З вясной сваёю, любая мая. Скачано с сайта www.Muza.vip