1.Толькі зноў на дзяцінства сваё азірнуся – і ўзляціш ты, мой бусел, вястун дарагі. У задымленым небе над зямлёй Беларусі, Над маей галавою ты робіш кругі. Прыпеў: Там дзе светла кахалі, дзе аб шчасці гадалі, Дзе ў вячэрнім чароце плешча ціхая Друць, Над маімі шляхамі, над маімі гадамі Твае белыя-белыя крылы плывуць. Над маімі шляхамі, над маімі гадамі Твае белыя-белыя крылы плывуць. 2.Наша доля на радасць была небагатай. Мы раслі сярод горкіх ваенных атаў. Ды з высокай буслянкі над бацькоўскаю хатай Аб надзеі на свята ты мне клекатаў. Прыпеў. 3.Колькі я ў родны кут свой цяпер не вярнуся – Мірным ветрам абдымуць палі і лугі. Над маёй галавою, над зямлёй Беларусі Каля самага сонца ты робіш кругі. Прыпеў. Скачано с сайта www.Muza.vip