Беларуская песня 1.Дзе мой край, там дзе вечную песню пяе Белавежжа Там дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў. Дзе на ўзвышшах Наваграцкіх дрэмлюць суровыя вежы І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро. Дзе мой край, там дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзвіной нібы карабель. Там дзе сэрца маё з першым крокам як молат заб’ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе. Прыпеў: Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля. Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля. 2.Дзе мой край, там дзе людзі ніколі не будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме. Дзе асілкі хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны як скалы, ударыш і зломіцца меч. Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі Там спрадвеку гучыць мая мова булатны клінок. Тая гордая мова якую й тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок. Прыпеў: Скачано с сайта www.Muza.vip