Музыка М. Захарчанкі Палюбіць Беларусь вельмі проста, Трэба толькі прыехаць сюды, Дзе пявучыя стромкія сосны І іскрыстыя сцежкі вады. Тут жывуць светларусыя людзі І калышацца лёну блакіт, Хто калісьці тут быў, Не забудзе тумановы світанак ракі. П р ы п е ў: Беларусь, Беларусь, Дорыш людзям красу! Беларусь, Беларусь, Цябе у сэрцы нясу. Беларусь, Беларусь, Цябе у сэрцы нясу. Тут над хатамі бусел лятае, Храм Сафіі стаіць над Дзвіной, Я як добрую казку згадаю Сіні погляд Радзімы маёй. Прыгажуні-бярозкі глядзяцца У празрыстае люстра вады Так спакусліва вабяць духмяным Пахам кветак вішнёвых сады. Палюбіць Беларусь нашу проста За гасцінных і шчодрых людзей Боль чужы адчуваюць тут востра І прыветна страчаюць гасцей. Я зямлі гэтай шчыра малюся Пад лясоў шапатлівы прыбой У цяжкі міг сэрцам я прытулюся Да яе, як да маці сваёй. Скачано с сайта www.Muza.vip