У купальскi вечарок" ) Дзяўчынка на Купалу рана Хадзіла у поле ля ракі. Дзяўчынка юная спявала, І сабірала васількі. Казала родная матуля, Каб цуды сёння ў ноч пазнаць. Зрабі вяночкі з васілёчкаў І будзеш па рацэ пускаць. Калі вяночак не патоне, Не згасне свечачка на ім. Адбудзецца ўсё, як хочаш, У будучым жыцці тваім. Прыпеў: У купальскі вечарок З васількоў спляту вянок, Кіну ў сінюю ваду вяночак. Ты плыві-плыві вянок, Ды глядзі каб незнарок Ты не знік ў глыбіні і ў ночы. У купальскі вечарок З васількоў спляту вянок, Ды прыладжу свечачку між кветак. Ты плыві-плыві вянок, Каб віднеўся аганёк Над ракою ў паветры лета. Прыпеў. Дзяўчынка ў вечар на Купалу Ішла па берагу ракі. Дзяўчынка юная спявала, А па рацэ плылі вянкі. Плылі дзявочыя надзеі, І дух займала ў дзяўчын, Калі на іх вянкі знікалі На воднай гладзі ў начы. Калі вяночак не патоне, Не згасне свечачка на ім. Адбудзецца ўсё, як хочаш, У будучым жыцці тваім. Прыпеў. Скачано с сайта www.Muza.vip