Плача белая бяроза Ля радзімага акна. Разлучыў не час суровы, Разлучыла нас вайна. Закружыла, раскідала... І бяда на ўсіх адна. Доля добрая вянчала. Разлучыла нас вайна. Сэрца стогне, сэрца плача. Крыўда ў ім, а не віна. Быць магло усё іначай. Разлучыла нас вайна. Прыйдзе час - за Перамогу Вып'ем горкага віна, За любоў, за Перамогу, Каб хутчэй прыйшла яна! За любоў і Перамогу вып'ем горкага віна. Скачано с сайта www.Muza.vip