ЗЕМЛЯНЫЯ ЯБЛЫКІ Ой, сяброўкі-рассыпушачкі, Мы вясёлыя таўстушачкі. Усе ў полі нарадзіліся, Пагасціць да вас явіліся. Усе ў полі нарадзіліся, Пагасціць да вас явіліся. Прыпеў: Земляныя яблыкі – Гэта бульба – хлеб другі. Земляныя яблыкі – Гэта з бульбы пірагі. Земляныя яблыкі Тушаць, вараць і пякуць. І ўсе з вялікім смакам Бульбачку ядуць. Вось якія мы паненачкі, У нас шэрыя сукеначкі. У Беларусі нарадзіліся – Пагасціць да вас з’явіліся. У Беларусі нарадзіліся – Пагасціць да вас з’явіліся. Прыпеў. Проігрыш. Прыпеў. (2 разы) Скачано с сайта www.Muza.vip