1.Мы здалёк убачылі свабоду І яшчэ не вырваліся з пут. Божа, не дабаў майму народу Пошасці, няпраўды і пакут. 2.У чужым нялюдскім землятрусе Хіба ў нечым мелі мы віну?.. Божа, адвядзі ад Беларусі Здраду, вераломства і вайну 3.Смутнаю парою нелюдзімай, Калі ўсё наўкол ідзе на злом, Божа, захіні маю Радзіму Мудрасцю, спакоем і цяплом Скачано с сайта www.Muza.vip