Птушкi ў вырай ляцяць не пакiнуўшы ў гнёздах нiкога, У знямелых лясах ападае лiсцё да вясны, Гэта наша пара, нас паклiкала з дому дарога, А матулям пра нас будуць снiцца бясконцыя сны. Прыпеў: Узняўся над лесам свiтанак крылаты I зорка ўпала, як кропля з вясла. Там кружыцца бусел над роднаю хатай, Чакае матуля мая. Ад крынiчнай вады на губах застаецца гарчынка, На суровай мяжы падае нам удача руку. З краю ў край над зямлёй праплывае, плыве аблачынка, Як хусцінка плыве, што ўпусцiла матуля ў раку. Прыпеў: Скачано с сайта www.Muza.vip