Мой гармонік грае, грае з вечару да ранку Хлопцы любяць і міргаюць, а я без каханкі. Сказаў як звязаў, я і так харошы - А як жонку прывяду, трэба многа грошай. Сказаў як звязаў, я і так харошы - А як жонку прывяду, трэба многа грошай. Мяне ў госці запрашаюць - хлопцы прыляцелі, Як адзін, жаніцца раюць - мусіць звар'яцелі. Сказаў як звязаў, можа памылюся - А пакуль я не жанаты больш павесялюся. Сказаў як звязаў, можа памылюся - А пакуль я не жанаты больш павесялюся. Толькі з хутара малодка нада мной смяецца, Гляне ў вочы - дык салодка сэрца дрыганецца. Сказаў як звязаў, і відаць самому - Чарнявокую абняў і павёў дадому. Сказаў як звязаў, і відаць самому - Чарнявокую абняў і павёў дадому. Сказаў як звязаў, і відаць самому - Чарнявокую абняў і павёў дадому. Скачано с сайта www.Muza.vip