Каб любіць Беларусь нашу мілую Трэба ў розных краях пабываць. Разумею цяпер, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць! Што ім тыя пагоды паўднёвыя, Што ім пышны платанавы рай, Калі клічуць іх далі сасновыя І азёрны рабінавы край. Сакавітыя пожні мурожныя Не заменіш нічым і нідзе, І зямлю, дзе сцяжыначка кожная У прыветлівы дом прывядзе. Каб любіць Беларусь нашу мілую Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць! Скачано с сайта www.Muza.vip