1.Вяселле віруе, вяселле чаруе Бы звонкая плынь веснавая Сябровачкі-дружкі, як ластаўкі-птушкі Лябёдкай між іх маладая Сябровачкі-дружкі, як ластаўкі-птушкі Лябёдкай між іх маладая Прыпеў: Іграйце, музыкі, у гармонікі-скрыпкі Спявайце, шаноўныя госці Дарыце нявесце дзівосныя песні Каб век пражыла ў весялосці Дарыце нявесце дзівосныя песні Каб век пражыла ў весялосці 2.Ой, Касенька, Кася, лябёдачка наша Плыві па жыцці, не стамляйся Хай вечна ліецца ў тваім добрым сэрцы Святая мелодыя шчасця Хай вечна ліецца ў тваім добрым сэрцы Святая мелодыя шчасця Прыпеў: 3.А вы, сват і свацця, кружыце па хаце На стол каравай падавайце Каб век маладыя, што князь і княгіня Купаліся ў моры багацця Каб век маладыя, што князь і княгіня Купаліся ў моры багацця Прыпеў: Скачано с сайта www.Muza.vip