- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,- Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй. Ці помніш ты, Ганна, шчаслівы мамент, Як граў у нас на дудцы нябожчык Вінцэнт? А Нёман спакойна, спакойна дрыжаў, І месячык ясны на нас паглядаў. - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,- Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй. Драў горла ў лозах за рэчкаю грач, І грукаў у сьцену рагамі маркач. На жэрдзі мы селі ў змроку маўчком, І я прытуліўся к табе плечуком. - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,- Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй. І лапці з-за сьпіны мае ты зьняла, Анучы ў Нёман ты мыць панясла. Язык мне адняўся, я сьліну глытаў, А потым нясьмела цябе запытаў: - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. Ганулька, Ганулька, павер, зразумей, - Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй. Скачано с сайта www.Muza.vip