Чаромхавы белы туман кружыць маю галаву Ты не са мной, не са мной, колькі цябе не заву Шукаю цябе я ў снах, у натоўпе твой позірк лаўлю Ды толькі адна я, адна, у сваіх успамінах жыву Прыпеў: Мая адзінота,знямелая птушка з падбітым крылом Мая адзінота,разлітая чарка са шлюбным віном Мая адзінота, патухшая знічка ў самотнай начы Прыдзі, адгукніся, мой любы, каханы, а ты ўсё маўчыш 2.Мелодыя дзіўная зор у душы апусцелай гучыць Чакаю цябе я, заву, а лёс мой няўмольна маўчыць Павер, я зусім не хачу, каб шчасце прайшло стараной Мой любы, каханы, я тут, пачуй мяне, ласкавы мой Скачано с сайта www.Muza.vip