1. Згараўв цудоўны дзень асеннi, Лiсты кружылiся ўкола, А я стаяў у захапленнi Каля Чырвонага касцёла... Шумела плошча неўгамонна, Нiбы не ведала, не знала, Што дабрадзейная Алёна Мяне з табой благаслаўвляла... П р ы п е ў : Каля Чырвонага касцёла На флейце ты iграла сола. I покуль музыка гучала, — Яна мяне з табой вянчала... 2. I грукацела сэрца звонам, I ад пяшчоты замiрала, I вочы боскага Сымона Усмешка радасцi кранала. Плылi аблокi нiзка-нiзка, Нiбы самотныя анёлы. Было да Бога блiзка-блiзка, Як да Чырвонага касцёла! П р ы п е ў : Каля Чырвонага касцёла На флейце ты iграла сола. I покуль музыка гучала, — Яна мяне з табой вянчала.. Скачано с сайта www.Muza.vip