Церніца 1.Ой, хадзіла дзевачка беражком, Заманіла качачку піражком. Хадзем, хадзем,качачка, дадому, Да раскажаш праўдачку міламу. Прыпеў Церніца, церніца сама трэ, А мой мілы сердзіцца на мяне. Церніца, церніца, сама трэ, А мой мілы сердзіцца на мяне. 2.А я тую качачку прадала, За качачку рубліка узяла. За рубліка дудачку купіла, Ды сама на дудачцы зайграла. 3.Іграй, іграй, дудачка весела, Каб я сваё горачка забыла. Маё гора цянецца нітачкай, Ільняною павуціначкай. 4.А мой мілы сердзіцца на мяне Што зварыла кашку круценьку Што зварыла кашку круценьку Ды ўкінула жабку рабеньку Скачано с сайта www.Muza.vip