Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калi ў маёй хатаньцы Парадак iдзець? Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Мушка на вакенцы У цымбалкi б'ець. Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Павучок на сценцы Кросенцы снуець. Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Мой сынок у калысцы, Як бычок равець. Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Парсючок пад лаўкаю Бульбачку грызець. Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Пятушок на сметнiчку Зерняткi дзяўбець. Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Сучачка на лычку Хатку сцеражэць. Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калi ў маёй хатаньцы Парадак iдзець! Скачано с сайта www.Muza.vip