Белая Русь 1. На ранішнім небе пунцовае сонца, Іскрацца праменні на жоўтым лісці. Над люстрам азёр да сонца і зор Ляці, мая песня, ляці. Каханне і радасць, душы азарэнне, Ласкавыя словы мае не здарма, Таму, што люблю я гэту зямлю І веру, што лепшай няма. 2. Самотная кнігаўка плача над лугам, Густой збажыною красуюць палі. Світальнай парой сваёй дабрынёй Ты сэрца маё наталі. Застанься навекі святою і чыстай У вэлюме дзіўным рамонкаў і руж, Любоў і зямля, радзіма мая, Пяшчотная Белая Русь. Скачано с сайта www.Muza.vip