А я ў печы не паліла, мілы мой, міленькі, А я есці не варыла, голуб мой сівенькі. Запалі, мша, навары, міла, Запалі, о-ха-ха, чарнабровая мая!* Я цябе не буду слухаць, мілы мой, міленькі, Я цябе не буду слухаць, голуб мой сівенькі. Я наб'ю, міла, я наб'ю, міла, Я наб'ю, о-ха-ха, чарнабровая мая! Ой, не маю я здароўя, мілы мой, міленькі, Ой, не маю я здароўя, голуб мой сівенькі. Памірай, міла, памірай, міла, Памірай, о-ха-ха, чарнабровая мая! Дзе ж ты мяне пахаваеш, мілы мой, міленькі, Дзе ж ты мяне пахаваеш, голуб мой сівенькі? Пад гарой, міла, пад тарой, міла, Пад гарой, о-ха-ха, чарнабровая мая! А магілу чым засадзіш, мілы мой, міленькі, А магілу чым засадзіш, голуб мой сівенькі? Бур'яном, міла, бур'яном, міла, Бур'яном, о-ха-ха, чарнабровая мая! Ці заплачаш на магіле, мілы мой, міленькі, Ці заплачаш на магіле, голуб мой сівенькі? Засмяюсь, міла, засмяюсь, міла, Засмяюсь, о-ха-ха, чарнабровая мая! Скачано с сайта www.Muza.vip