БУЛЬБАЧКА. /сл. Любоў Казачонак/ муз. Уладзіміра Асадчага/ Ёсць у нас на Беларусі прымаўка такая І дарослы і падлетак яе кожны знае Шукай дзеўку ў агародзе, а не ў карагодзе,- Вось куды спаткаць дзяўчыну нашы хлопцы ходзяць! Прыпеў: Бульба, бульба, бульбачка Драная, пячоная Я дзяўчынка-весялуха Ох, не заручоная! І сядзела я на градцы, бульбачку палола, А між гэтым паглядала я ўвесь час наўкола: Ці не ходзяць паўз плот хлопцы з думкаю адзінай Як пасватаць тую дзеўку, што сядзіць ў націне Прыпеў: Бульба, бульба, бульбачка, Смажана й варана Праз цябе я бульбачка Не мыта, не прыбраная Вечарам сабрала сілы й ў клуб завітала Як зайгралі там музыкі польку заскакала З пад абцасаў ажно іскры, шчокі заірдзелі То прыкмецілі й хлопцы, у сваты захацелі Прыпеў: Бульба, бульба, бульбачка Выбачай мяне цяпер Завітаў ка мне ў сваты Сам мясцовы інжынер Скачано с сайта www.Muza.vip