Цяпла і міра жадаю хаце, Здароўя бацьку, дзецям, маці! Каб не збяднелі, дух і вера Каб не міналі Вашы дзверы, І каб кахалі Вас бяз меры. Прыпеў: Хай ад бліноў плыве дымок, І смачна пахне ў Вашай хаце! Хай сыдзе хмарай чорны рок З духмяным хлебам вякуе шчасце! Хай Вас мінаюць завірухі, Ліхія людзі, злыя скрухі! Хай у дзяжы падходзіць цеста, Хай у застоллі будзе цесна Ад шчырых слоў і любай песні! Прыпеў. Вясна хай будзе ў хаце вечна, Над хатай шчасце шляхам Млечным Святло надзеі ў сэрцах будзіць! Любоў хай вецер не астудзіць — Жывіце доўга, добрыя людзі! Прыпеў 3 разы. Скачано с сайта www.Muza.vip