Ад зязюлi да зязюлi мы жывём, А гады нiбыта хмары над сялом. Нарадзiцца выпаў час i памiраць, А зязюля прыляцела кукаваць. Прыпеў: Ку-ку, ку-куе шэрая, Ад ранiцы да ночкi. У варажбу паверыў я I ўсё лiчу гадочкi. Ку-ку, кукуй, наваражы Нямала i нямнога, Ты мне зязюля падкажы, Да любай дзе дарога. У клубок дарог схаваны лёс i час, А каханне ўсё праходзiць мiма нас. Ды жыццё не прыпыняецца — бяжыць, Зноў зязюля прыляцела варажыць. Прыпеў. Паляцелi птушкi ў вырай на зары, Не чутно маёй зязюлi у бары. Толькi мiлую сустрэў я ля сяла, Мне зязюля-варажбiтка памагла. Прыпеў. Скачано с сайта www.Muza.vip