Квітней мой сад муз.Мік.Алешка сл. І.Цітаўца 1.Вечар над зямлёй зоркамі блышчыць, А ў душы маёй музыка гучыць. Дзякуй салаўю – ён пяе са мной Пра вясну маю ў садзе над ракой. Прыпеў: Ты квітней, мой сад, белым велюмам, Як любоў мая – зорным вечарам. 2 раза 2.Без любові той не звініць струна – Песняй дарагой стала мне яна. Прыбірае сад шчырая вясна, Вёснаў будзе шмат, а любоў адна. 3.Светлая любоў – музыка мая. Праз віры гадоў з ёю крочу я. Дзякуй салаўю – ён пяе са мной Пра вясну маю ў садзе над ракой Скачано с сайта www.Muza.vip