1.За зялёным гаем сонейка ўставала, А дзяўчына ў хату хлопца не пускала. Хлопца не пускала, косы заплятала, На яго ўгаворы весела казала: Прыпеу: Ой, бяда ты мая, Хлопец чарнавокі, Я цябе не пушчу, Бо маці далека. 2.Узнялося сонца над сялом, над хатай, Не ідзе дадому хлопец той упарты. Ой, не быу бы ўпарты, каб не закахаўся, Зжалілася дзеўка, як прыбрала ў хаце. Прыпеу: Ой, бяда ты мая, Хлопец сарамлівы, Kалi хочаш, заходзь— Толькі на хвіліну. 3.За зялёным гаем сонейка прапала, А краса-дзяўчына як не заўважала. Як не заўважала, хлопца абдымала, Каб не чулі й сцены, любаму шаптала: Прыпеў: Ой, бяда ты мая, ды не вінаваты. Не хачу адпускаць я цябе да хаты. Скачано с сайта www.Muza.vip