Рэчанька муз.П.Ероменка сл.В.Пецюкевіча 1. Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых, Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых. Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла І пускала рэчанькай, беражком ішла. Закружыла голаву мне быстая вада, Падышоў каханы мой і руку падаў. Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых, Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых. прыпеў: Ой жуда-бяда, ой як шуміць вада… А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць? А дзе ж буду, рэчанька мая, Любага чакаць, вяночкі віць? 2. Тут гуляла з мілым я да світальных зор, З ім у снах аблётала ўвесь зямны прастор. Ды не доўга шчасцейка зоркай ззяла мне – За гарой згубілася ў горкім палыне. Паляцеў каханы мой у далёкі свет, Засталіся сцежачкі, незабыўны след… Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых, Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых. прыпеў: Ой жуда-бяда, ой як шуміць вада… А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць? А дзе ж буду, рэчанька мая, Любага чакаць, вяночкі віць? Ой жуда-бяда, ой як шуміць вада… А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць? А дзе ж буду, рэчанька мая, Любага чакаць…. 4. Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых, Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых. Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла І пускала рэчанькай, беражком ішла. Аааааааааа Скачано с сайта www.Muza.vip