Не дубок пры ніўцы ў гаі, Не ў лузе лілейка, Малады тут засядае З сваёй дабрадзейкай. Хто уцеху ўсю іх пойме, Што ў душу ім льецца, Хто спазнае, хто пяройме Думкі наважэнцаў? Хто уцеху ўсю іх пойме, Што ў душу ім льецца, Хто спазнае, хто пяройме Думкі наважэнцаў? Сышла радасць на абое, Бачыць сэрца сэрца, Міла шчасце залатое Сцелецца каберцам. Жычу меці, як нікому, Жычу я ахвоча, Маладой і маладому Ўсё, што толькі хочуць. Жычу меці, як нікому, Жычу я ахвоча, Маладой і маладому Ўсё, што толькі хочуць. У салодкім у каханні Вечна варкаваці I не знаць, чым ёсць расстанне, Злых прыгод не знаці. Няхай век вам не ўбывае У жыцці сонца, кветак... Малады і маладая, Жывіце сто летак! У салодкім у каханні Вечна варкаваці I не знаць, чым ёсць расстанне, Злых прыгод не знаці. Жычу меці, як нікому, Жычу я ахвоча, Маладой і маладому Ўсё, што толькі хочуць. Няхай век вам не ўбывае У жыцці сонца, кветак... Малады і маладая, Жывіце сто летак! Жывіце сто летак! Жывіце сто летак! Жывіце сто летак! Скачано с сайта www.Muza.vip