Ішоў казак дарогаю, Сустрэў дзеўку, зваць Галяю. Пастой, дзеўка, пастой, красна, Я штось табе сказаць маю. Я штось табе сказаць маю: Сем загадак загадаю. Адгадаеш – мая будзеш, Не адгадаеш – чужа будзеш. Ой, што расце без кораня? Ой, што плыве без повада? Ой, што пячэ без жарыны? Ой, хто жыве без дружыны? Ой, што ўецца кругом дрэўца? Ой, што сушыць каля сэрца? Ой, што грае, голас мае? Казак – дурань, што пытае. Камень расце без кораня. Вада бяжыць без повада. Сонца пячэ без жарыны. Казак жыве без дружыны. Ой, хмель уецца кругом дрэўца. Любоў сушыць каля сэрца. Скрыпка грае, голас мае. Дзеўка Галя адгадае. Ішоў казак дарогаю, Ішоў казак дарогаю. Скачано с сайта www.Muza.vip