Ноч купальская прыходзіць Светам зорак таямнічых Полем месяц дзіўны бродзіць, На Купалле мяне кліча Ой ты, ночка-чараўніца, Адкажы мне, Купалінка: Дзе жыцця майго крыніца? Дзе любоў мая - дзяўчына? Проигрыш: Адказалі зоркі-вочкі: "Знае рэчанька лясная, Дзе Купалейкава дочка Для яе вянкі сплятае" Ой ты, рэчанька-крынічка, Затрымайся на хвілінку: Дзе майго світання знічка? Дзе любоў мая - дзяўчына? Проигрыш Рэчка ціха гаманіла, У кветках уся, як на выданні: Месяц знае шлях да мілай, Але толькі да світання" Ой ты, месяц - лунь крылаты, Ты ў маё павер каханне На Купалейка на свята Затрымайся ў развітанні Проигрыш: Ноч ня доўгая ўлетку Згасла хутка, як лучына Не спаткаў я шчасця кветку, Я сустрэў красу-дзяўчыну А над рэчкай над крынічкай Промнем сонейка чаруе, I апошнюю зарнічку Нам на добры лёс даруе! Скачано с сайта www.Muza.vip