Дрэмле абсаджана лесам адвечным, Цiнай засланае возера ў лесе; Шастае сцiха асока i аер, Нудныя казкi мне верба шапоча. Сосны i вязы, дубы i асiны Вокала возера вартай пасталi, Долу кiвають паклоны нямыя, Небу малiтву таемную твораць. Возера! Возера! Йду к табе смутны Соннаю пушчай, амшалаю сцежкай – Жоўтае лiсце шасцiць пад нагамi, Шчокi калючка сасновая шчыпле. Сам з сабой насам пад дубам саджуся, - Вочы i думкi пабеглi далёка… Сцiшна над возерам, воблачна ў небе… Недзе запелi узвiжанне гусi. Скачано с сайта www.Muza.vip